Усе мы родам з дзяцінства
27.05.2022
Усе мы родам з дзяцінства і таму для кожнага з нас вельмі важным з'яўляецца тое, як ён правёў свае першыя цудоўныя гады свайго жыцця.
Першые словы, першыя крокі, дзіцячы сад - і вось ён чалавечак, стаіць на парозе новага жыцця, усім верыць, усяму адкрыты, яшчэ не ў поўнай меры разумеючы сваё прызначэнне на зямлі, але ўжо з такога ўзросту і такім чынам ўносіць свой уклад у працвітанне нашай малой Радзімы, месца дзе ен нарадзіуся, жыве і стварае.
Сення нашыя выпускнікі Дзіцячага сада № 2 усталявалі разам з бацькамі таблічку “Тут калісьці сцяжынкі дзяцінства прайшлі” на дрэве с буслянятамі, а побач з буслянкай павесілі замок “Выпуск-2022”, які будзе нагадваць хлопчыкам і дзяучынкам аб тым, дзе прайшлі іх лепшыя годы.